Мытнікі прымушаюць людзей падпісвацца на “Томоженный вестник”

2012 2012-05-20T11:25:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tamozennyj-vesnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускія мытнікі пагранічнага пункта “Бераставіца-Баброўнікі” “настойліва рэкамендуюць” падпісвацца на іх часопіс “Томоженный вестник”. Асабліва гэту “кампанію” яны актывізавалі ў апошнія дні, калі ідзе падпіска на беларускія выданні на другое паўгоддзе.

Беларусы, якія вяртаюцца з Польшчы з таварам, і прастойваюць у чарзе па 8-10 гадзін, натыкаюцца яшчэ на адну перашкоду. Мытнікі кажуць, што тыя, хто вяртаецца з-за мяжы, дабраахвотна павінны падпісацца на “Томоженный вестник”. І людзі ў такой сітуацыі падпісваюцца. Калі мінчукі спрабуюць спрачацца з мытнікамі, то жыхарам Гарадзенскай вобласці, якія часцей ездзяць на Беласточчыну, прыходзіцца падпісвацца. Некаторыя маюць ужо па 3-5 падпісных квіткоў. Таму з 1 чэрвеня ім паштальёны будуць прыносіць дадому па некалькі асобнікаў “весніка”, што хопіць і тым, хто ніколі за мяжой не быў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international