У Мінску пачаў працу VIII чарговы з'езд ГА "БАЖ"

2012 2012-05-18T16:04:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Перад адкрыццём старшыня арганізацыі звярнулася да дэлегатаў і гасцей форуму з прамовай-«пралогам».

«За 2 дні да з'езда большасць з вас пачала атрымліваць «падарункі» на электронную пошту - у выглядзе ганебнай, паклёпніцкай рассылкі, якае мела на мэце ў чарговы раз дыскрэдытаваць Літвіну, кіраўніцтва БАЖ.

Я не выключаю, што менавіта тая адкрытасць, з якой мы напярэдадні з'езда збіралі і размяшчалі на сайце самыя крытычныя заўвагі на адрас кіраўніцтва БАЖ, і справакавалі з'яўленне гэтай рассылкі - магчыма, гэта было ўспрынята як знак таго, што арганізацыю можна ўзарваць знутры...

У гэтым я бачу своеасаблівую логіку: паўтара гады таму хваля дыскрэдытацыі «прайшлася» па палітычных апанентах улады. Наступны ўдар прынялі праваабарончыя арганізацыі (ахвярай гэтага наступу стаў і сябра БАЖ Алесь Бяляцкі, які дагэтуль знаходзіцца з кратамі). Магчыма, прыйшоў час для «цунамі», якое хоча накрыць БАЖ разам з усёй незалежнай журналістыкай...

Сябры, думайце! Якой заўтра будзе арганізацыя, залежыць сёння ад вас...»

Удзельнікі форуму ўшанавалі памяць калег, якія пайшлі з жыцця за тры гады, што мінулі пасля апошняга з'езду (з 2009 года). Пасля гэтага былі абраныя працоўныя органы з'езда.

Выступіла Жанна Літвіна, якая агучыла найбольш важныя пункты справаздачнага дакладу Рады. Прамаўлялі тксама прадстаўніца Кантрольна-рэвізійнай камісіі Ірына Карамышава, старшыня Камісіі па этыцы БАЖ Анатоль Гуляеў (які, у прыватнасці, прапанаваў некаторыя змены ў Кодэкс этыкі БАЖ), старшыня Мандатнай камісіі Сяргей Вазняк, старшыня Лунінецкай філіі БАЖ Святлана Гарда, старшыня журы конкурсу "Вольнае слова" Юрась Карманаў, кіраўнік Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы "Аб'яднаныя масмедыі" Віктар Валадашчук, намесніца старшыні БАЖ Аліна Суравец, сябра Праўлення Яніна Мельнікава. (Найбольш цікавыя фрагменты прамоваў будуць пазней размешчаны на нашым сайце.)

А 14-й у працы з'езда абвешчаны перапынак да 14.45.

З’езд праходзіць 18 мая 2012 года з 12.00 у гатэлі “Мінск”, у зале рэстарана “Сёмае неба”. На 14.00 на з'ездзе зарэгістраваліся 76 дэлегатаў з 82-х вылучаных. Акрамя таго, на форме 17 гасцей. Паводле Статуту, наведаць з’езд можа кожны сябра арганізацыі, але прымаць рашэнні маюць права толькі дэлегаты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international