Дзень салідарнасьці ў Гомелі скончыўся затрыманьнямі

2006 2006-10-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка у Гомелі адбыўся флэш-моб “Сьвечкі Салідарнасьці”. Ў 20 гадзін каля помніка Кірылы Тураўскага сабралася болей 50 маладзёнаў, якія выказалі сваю салідарнасьць з рэпрэсаванымі па палітычных матывах беларусамі. Акцыя была шырока анансаваная, столькі маладых актывістаў да гэтага часу ў Гомелі на кцыях яшчэ не зьбіралася.

Не абышлося без затрыманьняў. 20 маладзёнаў былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу і КДБ у цывільным. Каля самога помніка актывістаў чакалі 30 супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Каб было меньш шанцаў сысьці, раён, дзе адбывалася акцыя, быў ачэплены байцамі АМАПу.

Па словах Мінкова Дзяніса, Чалапа Зміцера, Буранковай Вольгі і Кутасава Зміцера, як толькі маладзёны запалілі сьвечкі іх пачалі затрымоўваць. Затрыманых на ікарусе завезлі ў Цэнтральны РУУС г. Гомелю й пачалі дапытваць, здымаць на відэа, а таксама перапісалі пашпартныя дадзеныя. Пратаколы не складаліся. Прозьвішчы супрацоўнікі міліцыі адмаўляліся называць, правялі вобыск і вялі допыт у жорсткай і нахабнай манэры, перамяжоўваючы гутарку матамі, у бок дзяўчат казалі брыдкасьці.

Апошні затрыманы быў вызвалены праз паўтары гадзіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international