Бабруйск: “Ананімная” міліцыянтка прыйшла па ананімцы, дасланай ідэолагу

2012 2012-05-18T10:20:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicijantka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На працу да Валерыя Мікітка, які быў адным з заяўнікаў на правядзенне пікета за свабодныя выбары, завітала супрацоўніца міліцыі. Яна размаўляла з акітывістам АГП у кабінеце яго начальства.
Міліцыянтка, якая адмовілася назваць сваё імя, паведаміла, што завітала на ААТ “ЛегПрамРазвіццё”, дзе працуе Мікітка, па загаду намесніка галоўнага бабруйскага ідэолага – Аляксандра Чарніна. Менавіта гэтаму чыноўніку, са словаў супрацоўніцы УУС, прыйшла скарга на актывіста, а ў ёй гаварылася, што Валерый займаецца на працоўным месцы агітацыйнай дзейнасцю.

-Мне гэта нагадала савецкія часы, калі парторгі самі сачынялі ананімкі і па іх каралі людзей, - дзеліцца ўражаннямі Валерый Мікітка. – Калі сапраўды нехта напісаў гэтую скаргу, дык чаму не падпісаўся? Дарэчы, панапісвалі ў ананімцы рознай трызны, кшталту, быццам бы я працаўладкоўваю людзей у Расіі. Па сутнасці, я мог бы і не размаўляць з супрацоўнікам міліцыі, які не называе сваё імя… Пачала тлумачыць, што праводзіць праверку па сваёй службовай дзейнасці. Хоць я і сам выдатна разумею, што яна прыйшла не па сваім жаданні. 
Валерый Мікітка звязвае гэты візіт міліцыянткі з пададзенай ім заявай на правядзенне пікета. Раней яго ўжо выклікаў на размову галоўны ідэолаг прадпрыемства і цікавіўся яго грамадскай пазіцыяй http://spring96.org/be/news/52268. А намеснік старшыні гарвыканкама нават азнаёміўся з працоўным графікам http://spring96.org/be/news/52424 актывіста.

-Мяне гэтая празмерная ўвага да маёй асобы здзіўляе. Ну, падаў я заяву на правядзенне пікета, так адкажыце проста “так” ці “не”. А ім ўсё не церпіцца мяне неяк падзёргаць. Перажываў, што будуць з-за гэтага праблемы на працы, але, здаецца, начальства гэтую сітуацыю ўспрымае адэкватна, - кажа бабруйскі дэмактывіст.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international