Брэст: збіраюцца подпісы супраць будаўніцтва АЭС у трох краінах

2012 2012-05-17T17:38:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ne_aes1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсце праводзіцца акцыя “Нам жыць, нам вырашаць: НЕ – новым фукусімам і новым чарнобылям!”. У яе межах збіраюцца подпісы пад зваротам да ўрадаў Беларусі, Літвы і Расіі адносна прыпынення планаў па будаўніцтву атамных электрастанцый. У звароце ўказваецца, што ўрады Беларусі, Літвы і Расеі пачалі будаўніцтва АЭС паблізу ад сумесных межаў:  у Беларусі – Астравецкая АЭС, у Літве – Вісагінская, а ў Расіі – Балтыйская ў Калінінградскай вобласці. Падпісанты звароту нязгодны з такой перспектывай і патрабуюць прыпыніць будаўніцтва ўсіх трох АЭС, пакуль урады кожнай з краін не атрымаюць згоду большасці грамадзян на іх будаўніцтва на сваіх тэрыторыях шляхам правядзення рэферэндуму.

Адзін з удзельнікаў акцыі, праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які сам прайшоў праз чарнобыльскае пекла, лічыць сваім грамадзянскім абавязкам напомніць кіраўніцтву аб той пагрозе, якую нясе мірны атам.

Праваабаронца шкадуе, што кіраўнікоў Беларусі Чарнобыль нічому не навучыў.

Збор подпісаў працягваецца, і кожны неабыякавы чалавек можа паставіць пад ім свой подпіс.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international