Amnesty International адмовілася прызнаць Каваленку вязнем сумлення

2012 2012-05-17T17:05:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пры гэтым арганізацыя працягвае сачыць за развіццём сітуацыі з палітвязнем.

Пра гэта паведаміў у лісце Еўрадэпутатцы Марэк Мігальскі дырэктар Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Джон Далхейсен. Тэкст ліста прыведзены на сайце migalski.eu (пераклад - charter97.org).

Джон Далхейсен адзначыў, што арганізацыя будзе працягваць сачыць за справай Сяргея Каваленкі і ўмешвацца, калі гэта будзе неабходна.

Абгрунтоўваючы сваё рашэнне Джон Далхейсен спаслаўся на паказанні супрацоўнікаў міліцыі, якія сцвярджалі, што Каваленка аказваў ім супраціў падчас свайго знаходжання ў турме.

Марэк Мігальскі ў зваротным лісце адзначыў, што нельга слепа прымаць на веру паказанні людзей, якія прымаюць удзел у рэпрэсіях, якія праводзяцца рэжымам. Еўрадэпутат працягвае настойваць на прызнанні беларускага палітвязня вязнем сумлення.

Нагадаем, Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц пазбаўлення волі за парушэнне хатняй «хіміі», якую атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. З сярэдзіны снежня да канца сакавіка з перапынкам на 20 дзён Каваленка трымаў галадоўку, за час якой схуднеў на 50 кілаграмаў. Цяпер ён аднавіў галадоўку ў Віцебскім СІЗА.

18 мая ў Віцебскім абласным судзе павінныя разгледзець касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі на свой прысуд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international