У шэрагу польскіх гарадоў прайшлі акцыі Салідарнасьці зь Беларусьсю

2006 2006-10-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка споўніўся год, як у Польшчы распачалася кампанія салідарнасьці з Беларуссю. З гэтай нагоды ў вядомым сваей прыхільнасьцю да Беларусі варшаўскім клюбе “Рэмонт” адбылося два мерапрыемствы. На пачатку адбылася мультымедыйная прэзентацыя кампаніі “16” у Польшчы, падчас якой былі прадстаўлены фотаздымкі і відэа з акцыяў, якія адбываліся на працягу года. У другой палове мерапрыемства адбыўся канцэрт беларускамоўнага хіп-хоп праекту “Чырвоным па Белым”, які выклікаў хвалю пазытыўных эмоцыяў у прысутных беларусаў, а таксама палякаў. Арганізатарам мерапрыемства выступіў “Зьвяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”.

Акцыі салідарнасьці прайшлі таксама ў шматлікіх гарадах Польшчы, паведамляе прэс-служба Хартыі’97.

У Белай Падлясцы мясовыя беларусы-студэнты запалілі сымбалічныя чырвоныя і белыя зьнічы пад кансулятам РБ.

У Гданьску маладыя беларусы і палякі зладзілі шэсьце па цэнтральнай вуліцы ў Старым горадзе, якое скончылася пад бюро Леха Валенсы, дзе былі запалены сымбалічныя зьнічы. Акцыя выклікала вялікую зацікаўленасьць мясцовай прэсы.

У Кракаве 20 чалавек сабраліся ля Новага Калегіюма і прайшлі маршам да помніка Адаму Міцкевічу, дзе запалілі зьнічы і прымацавалі да помніка партрэты беларускіх палітвязьняў і зьніклых палітыкаў.

Ва Уроцлаве беларускія і польскія студэнты наладзілі шэсьце з бел-чырвона-белымі сьцягамі і запалілі зьнічы.

У Познані некалькі беларускіх студэнтаў запалілі зьнічы пад помнікам Адаму Міцкевічу, ушаноўваючы тым самым памяць зьніклых і аддаючы даніну павагі беларусім змагарам..

У Любліне пад помнікам Люблінскай Вуніі некалькі дзясяткаў беларусаў і палякаў запалілі зьнічкі салідарнасьці зь беларускім змагарамі. Пасьля адбыўся паказ фільму Паўла Шарамета “Дзікае Паляваньне-2” аб зьніклых беларускіх апазыянерах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international