Front Line Defenders пратэстуе супраць забароны на выезд за мяжу ў дачыненні да праваабаронцаў

2012 2012-05-17T16:25:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/frontline-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders распаўсюдзіла заяву з нагоды незаконных забаронаў на выезд за мяжу Алегу Гулаку, Гары Паганяйлу і Валянціну Стэфановічу. Вось тэкст заявы:

Сп. Валянцін Стэфановіч, сп. Алег Гулак і сп. Гары Паганяйла звярнуліся ў розныя дзяржаўныя органы ў сувязі з забаронай на выезд за мяжу, уведзенай у дачыненні да іх з сакавіка 2012 года.

Сп. Валянцін Стэфановіч з’яўляецца намеснікам старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна”, сп. Алег Гулак з’яўляецца старшынём Беларускага Хельсінскага камітэта, а сп. Гары Паганяйла з’яўляецца старшынём юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта.

Валянцін Стэфановіч падаў апеляцыю ў суд Цэнтральнага раёну горада Менска, якая была атрыманая судом 26 сакавіка 2012 года, супраць Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, якое ўвяло часовую забарону на ягоны выезд за мяжу. У адпаведнасці з часткай 1 артыкула 337 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, суд павінен разгледзець скаргу на працягу аднаго месяца. 4 траўня 2012 года Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Менскі гарадскі суд з патрабаваннем аб ўзбуджэнні дысцыплінарнай вытворчасці ў дачыненні да суддзі суду Цэнтральнага раёну Алены Сямак  у сувязі з тым, што яна не разгледзела ягоную скаргу супраць Міністэрства абароны ў названы месячны тэрмін.

У сакавіку 2012 года Алег Гулак і Гары Паганяйла звярнуліся да Міністэрства ўнутраных справаў, Міністэрства юстыцыі і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у сувязі з парушэннем іх канстытуцыйных правоў на свабоду перамяшчэння, а таксама адсутнасцю нарматыўна-прававой базы, якая б забараняла ім і іншым праваабаронцам пакідаць краіну. У сакавіку 2012 года Алег Гулак звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёну, а Гары Паганяйла ў суд Маскоўскага раёну Менска са скаргай супраць забароны на выезд за мяжу, уведзенай Міністэрствам унутраных справаў і Міністэрствам юстыцыі. Слуханні былі адкладзеныя да 19 чэрвеня 2012 года.

Front Line Defenders зноў заяўляе пра сваю занепакоенасць з нагоды забароны на выезд за мяжу ў дачыненні да Валянцін Стэфановіча, Алега Гулака і Гары Паганяйлы і з усёй павагай нагадвае ўладам, што права на свабоду перамяшчэння замацаванае ў артыкуле 30 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Front Line Defenders лічыць, што забароны на паездкі, якія накладаюцца на праваабаронцаў, з’ўляюцца прамым вынікам іх законнай і мірнай дзейнасці ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці, іх асуджэння парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Front Line Defenders паўтарае свой заклік да ўладаў Беларусі:

1. Неадкладна і безумоўна адмяніць забарону на паездкі, ужытыя супраць праваабаронцаў Валянціна Стэфановіча, Алега Гулака і Гары Паганяйлы, і паважаць іх канстытуцыйнае права на свабоду перамяшчэння,

2. Забяспечыць, каб забарона на паездкі не ўжывалася супраць іншых праваабаронцаў Беларусі, і каб іх канстытуцыйнае права на свабоду перамяшчэння не абмяжоўвалася,

3. Гарантаваць ва ўсіх абставінах, каб ўсім праваабаронцам у Беларусі было гарантаванае права на свабоднае перамяшчэнне, і яны былі б ў стане ажыццяўляць сваю законную дзейнасць у галіне правоў чалавека без страху перад рэпрэсіямі і свабодна ад усіх абмежаванняў, уключаючы судовы пераслед.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international