У Менску праходзяць суды над затрыманымі ўчора маладафронтаўцамі

2012 2012-05-17T15:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-frunzenski-miensk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Фрунзенскага раёну Менска

Суд Фрунзенскага раёну Менска

У судзе Фрунзенскага раёну Менску сёння будуць разглядацца адміністратыўныя справы затрыманых учора актывістаў “Маладога фронту” Уладзімера Яроменка і Паўла Сяргея.

На Уладзімера Яроменка склалі пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”). Ягоную справу разглядае суддзя Людміла Лапо. Разгляд справы адкладзены да 14 гадзінаў. Справу Паўла Сяргея будзе разглядаць суддзя Наталля Каробіна.

З суда выдалілі журналістку, якая спрабавала ўзяць інтэрв’ю ва Ўладзімера Яроменка.

Маладафронтаўцаў затрымалі ўчора ва ўласнай кватэры і адвезлі спачатку ў Фрунзенскі РАУС Менску, а пасля – у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

15-20. Уладзімера Яроменка асудзілі на 7 сутак арышту.

Паўлу Сяргею прысудзілі 5 сутак арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international