Рамана Пратасевіча збіў АМАП пад камандаваннем Яўсеева

2012 2012-05-17T12:13:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Раман Пратасевіч, які 16 мая ўвечары вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на будынку насупраць ГУМа, быў затрыманы АМАПам і правёў некалькі гадзін у аддзяленні міліцыі.

Як стала вядома «Беларускаму партызану», затрымлівалі Рамана 10 амапаўцаў, пры затрыманні яго моцна збілі (пабіты твар, кульгае на адну нагу, вывернутыя рукі). Камандаваў спецыяльнай аперацыяй асабіста палкоўнік Яўсееў.

Судзіць яго пакуль, па законе, не маюць права. 15 сутак яму даць не могуць, бо Раману нядаўна споўнілася 17 гадоў, а да 18-ці адміністрацыйны арышт у Беларусі немагчымы па законе.

16-гадовы вучань Ліцэя БНТУ Раман Пратасевіч стаў вядомы ўсёй Беларусі ў ліпені 2011 года. Тады за ўдзел у «маўклівых рэвалюцыях» Рамана выгналі з ліцэя, а сам хлопец пакінуў сям'ю з ідэйных рознагалоссяў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international