Жыхары Брэста скардзяцца на гарвыканкам за пагаршэнне экалагічнай сітуацыі

2012 2012-05-17T09:26:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kanius.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Канюс

Ганна Канюс

Брэсцкія актывісты грамадскіх арганізацый 16 траўня накіравалі скаргу на мясцовыя ўлады ў Міністэрства прыродных рэсурасаў і аховы навакольнага асяродзя.

Як паведаміла адна з ініцыятараў звароту Ганна Канюс, ранейшая перапіска з брэсцкім гарвыканкамам наконт дрэнных пахаў, што адчуваюць жыхары раёнаў, якія знаходзяцца побач з ракой Мухавец, не дала плёну. Больш за тое, адказ ад мясцовых уладаў, дзе гаворыцца, што папярэдні тэрмін заканчэння рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў перанесены на 2016 год, сведчыць, што гарвыканкам не лічыць гэтую праблему вельмі актуальнай.

Між тым, пад зваротам наконт дрэнных пахаў было сабрана больш за тысячу подпісаў жыхароў Брэста, якія не задаволеныя такім стаўленнем чыноўнікаў да гэтага набалелага пытання. У скарзе, накіраванай ў Міністэрства прыродных рэсурасаў і аховы навакольнага ассяродзя, адзначаецца, што з адказу мясцовых уладаў вынікае, што “парадак, аб'ёмы і тэрміны правядзення работ па рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў не забяспечаны мэтавымі рашэннямі мясцовых органаў выканаўчай і распарадчай улады” і людзям давядзецца яшчэ шмат гадоў дыхаць шкоднымі і небяспечнымі для здароўя і жыцця  выпарэннямі.

Аўтары скаргі просяць прыродаахоўнае ведамства правесці ўласную праверку прыведзеных фактаў і прыняць захады, якія б абавязвалі брэсцкія ўлады неадкладна актывізаваць дзейнасць па аздараўленні санітарна-гігіенічнага становішча ў горадзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international