viasna on patreon

Суд над Васілём Парфянковым можа скончыцца кратамі

2012 2012-05-28T14:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parfiankou_vasil.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

Заўтря, 29 траўня ў 10 гадзін у судзе Першамайскага раёну Менска распачнецца судовы разгляд крымінальнай справы былога палітвязня Васіля Парфянкова. Яго абвінавачваюць у невыкананні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду (арт. 421 КК РБ).

Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Бандарэнка, які 24 лістапада 2011 года асудзіў старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага да 4,5 гадоў калоніі.

Абвінавачанне лічыць, што Васіль Парфянкоў тройчы парушыў рэжым превентыўнага нагляду. Аднойчы былы палітвязень спазніўся на адзначэнне ў органе, які ажыццяўляе нагляд. Двойчы супрацоўнікі міліцыі прыходзілі да яго дадому ў той час, калі Васіль выходзіў у краму. Санкцыя артыкулу 421 КК РБ прадугледжвае арышт тэрмінам да шасці месяцаў альбо пазбаўленне волі тэрмінам да аднаго году.

Прэвентыўны нагляд усталяваны за Васілём Парфянковым 5 студзеня 2012 года тэрмінам на адзін год. Пра ўзбуджэнне крымінальнай справы Першамайскі раённы аддзел Следчага камітэту г. Мінска паведаміў былому палітвязню 19 красавіка.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” запатрабаваў спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да Васіля Парфянкова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства