Віцебская абласная газета выступіла супраць незалежных журналістаў

2012 2012-05-16T13:58:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicibski_rabochy_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Артыкул Алены Бегуновай у газеце "Віцебскі рабочы"

Артыкул Алены Бегуновай у газеце "Віцебскі рабочы"

У артыкуле "Фабрика "сенсаций" или Почем нынче патриотизм" аўтар Алена Бегунова вінаваціць недзяржўныя СМІ ў прадажніцтве і здрадніцтве Радзіме "дзеля бруднай  папулярнасці". Таксама журналістка не бянтэжыцца выкарыстоўваць самыя брыдкія выразы на адрас вязня Сяргея Каваленкі, пра якога пішуць калегі "з іншага лагеру". Але, не абмяжоўваючы сябе ў ганебных выразах, А. Бегунова  не вырашаецца адкрыта называць імёны і прозвішчы тых, каго называе шукальнікамі "бруднага эксклюзіву ва ўгоду сваім заказчыкам".

Артыкул "Фабрика "сенсаций" или Почем нынче патриотизм" відавочна адрасаваны тым чытачам, што схільныя верыць дзяржаўным СМІ "на слова" – без доказаў і дакментальных пацвярджэнняў.

Да прыкладу, у гатоўнасці  "дзеля грошай і палітычнага прызнання недзе "там"  ахвяраваць самым святым, што ў нас ёсць – Радзімай" вінавацяць нейкую міфічную "свабодалюбівую газету". Нібыта там быў змешчаны тэкст пра пахаванне зноў-такі неназванага Героя Савецкага Саюзу, дзе пра прадстаўнікоў уладаў было напісана  ў неналежным тоне: маўляў, карэспандэнт   перапісваў і пералічваў прозвішчы супрацоўнікаў гарвыканкаму, якія прыйшлі развітацца з нябожчыкам. Але адзіная незалежная газета "Витебский курьер" нічога падобнага не друкавала. Затое матэрыял пра цэрымонію развітання з Героем Савецкага Саюзу Леанідам Філіпенкам быў размешчаны на сайце "Народныя Навіны Віцебска". Праўда, сваякі нябожчыка – самыя блізкія людзі – нічога крыўднага для сябе не заўважылі: наадварот, дзякавалі выданню, якое першым адгукнулася на іх гора.

Самую вялікую частку свайго артыкула   А.Бегунова прысвяціла матэрыялу пра паселак Асвея. З ужытых у тэксце цытат вынікае, што гаворка ідзе пра артыкул  Сяргея Гудзіліна "Край Беларусі. Поўнач: Асвея" ў газеце "Наша Ніва". Спадарыня Бегунова вінаваціць "сталічнага папуліста" ў выкарыстанні "брудных тэхналогій", піша, што ён "палічыў за гонар наведаць дамы ўсіх мясцовых алкашоў" і нават "пайшоў на шматлікія парушэнні закону". Дасталося аўтару нават за тое, што тытры да відэазпісу ён пераклаў на англійскую мову – маўляў, яўна не для сваіх суайчыннікаў "з радушнай і даверлівай глыбінкі". Абурыла ж Алену Бегунову, падобна, тое, што ў фотаздымках "палітычна заклапочанага рэпарцёра" праглядаюць не адны  станоўчыя моманты, пра якія звыкла рапартуе дзяржаўная прэса.

Асобна ў артыкуле  "Фабрика "сенсаций" или Почем нынче патриотизм" вылучаецца фрагмент, дзе А.Бегунова піша пра "30-гадовага аболтуса, які вырашыў аднойчы для выражэння сваёй грамадзянскай пазіцыі  залезці  на высачэзную навагоднюю елку". Няцяжка здагадацца, што журналістка мае на ўвазе Сяргея Каваленку,  хоць яна й не згадвае пра тое што віцебскі сябар КХП БНФ  вывесіў 7 студзеня 2010 году на ёлцы бел-чырвона-белы сцяг. У артыкуле на адрас вязня, які распачаў ужо другую галадоўку пратэсту, і на адрас усёй сям'і Каваленкаў гучаць самыя зняважлівыя  эпітэты – то ен банальны хуліган, то "елачны палітзняволены", пасля судовага працэсу над якім суддзі і пракурору забаранілі выезд у Еўразвяз…

Досыць паказальна, што артыкула "Фабрика "сенсаций" няма на афіцыйным сайце “Вицебскага рабочага”. Бо падзяліць з аўтарам ананімнае "праведнае абурэнне" наўрад ці зможа тое, хто чытаў журналісцкія матэрыялы, якія крытыкуе Алена Бегунова. Усе яны ёсць у інтэрнэце,  аднак журналістка разлічвае на падтрымку хіба толькі тых, хто давярае выключна атрыманай па пошце "правільнай" газеце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international