Звесткі пра дэпутатаў аршанскага гарсавету «засакрэцілі»

2012 2012-05-16T13:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sakretna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Верагодна, да ліку дзяржаўных сакрэтаў у Оршы прыраўнана інфармацыя пра дзеючых дэпутатаў гарадскога Савета. Да такой высновы прыйшлі жыхары дома № 55 па вуліцы Міра ў Оршы.

Нядаўна ім спатрэбілася дэпутацкая дапамога. У двары гэтай пяціпавярхоўкі няма лавак каля пад'ездаў. Гэтае пытанне апынуўся актуальным для жыхароў дома, асабліва пенсіянераў. Ім хацелася б мець магчымасць пасядзець у ценю летнім вечарам у двары, абмеркаваць навіны з суседзямі, проста пагутарыць. А таму вырашылі жыхары звярнуцца да свайго дэпутата гарадскога Савета з наказам ад выбаршчыкаў - вырашыць праблему ўстаноўкі лавак.

Аднак знайсці свайго дэпутата аказалася зусім нялёгкай задачай. Старшыня Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў Дабрыніна Людміла Анатольеўна і галоўны спецыяліст Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў Шарай Ігар Валянцінавіч упарта адмовіліся назваць прозвішча дэпутата, у чый округ трапляе гэты дом. Больш за тое, такая інфармацыя адсутнічае і на афіцыйным сайце гарвыканкама. Нідзе не ўдалося знайсці і графіка прыёму дэпутатамі выбаршчыкаў.

Гэтай сітуацыяй зацікавіліся актывісты кампаніі «Наш дом». Яны плануюць распаўсюдзіць на днях ўлёткі пра мясцовых дэпутатаў пад назвай «Іх шукаюць выбаршчыкі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства