Гарадзенскі гарвыканкам працягвае ігнараваць закон

2012 2012-05-16T11:06:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/haradzienski_vykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Гарадзенскага выканкаму

Будынак Гарадзенскага выканкаму

Гарадзенскі гарвыканкам працягвае ігнараваць і наўпрост парушаць Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах”. Адмаўляючы грамадска-палітычным актывістам у правядзенні пікетаў ці мітынгаў, орган мясцовай выканаўчай улады дасылае афіцыйныя адказы са спазненнем альбо ўвогуле іх не дасылае.

На 15 траўня актывісты АГП падавалі пяць заяваў на пікеты ў розных месцах гораду пад лозунгам “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”. Пра адмову ў правядзенні пікетаў грамадска-партыйныя актывісты па ўжо звыклай завядзёнцы даведаліся толькі ад міліцыянтаў, якія наведвалі іх і папярэджвалі пра адміністратыўную адказнасць за правядзенне несанкцыянаваных акцый.

Пісьмовы адказ гарвыканкаму, як гэтага патрабуе заканадаўства, атрымаў толькі сябра АГП Сяргей Ліс, і тое з парушэннем тэрмінаў, вызначаных часткай 1 артыкулу 6 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах” (за пяць дзён да заяўленага мерапрыемства).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international