Газета "Віцебскі рабочы" праводзіць "палітінфармацыю" для чытачоў

2012 2012-05-16T10:43:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viciebski_rabochy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такога на старонках выдання не было бадай што з савецкіх часоў: у абласной газеце цэлую старонку аддалі пад артыкул "Трывожная будучыня Еўропы". Чытачам распавядаюць, як "з міфічнай нагоды абароны правоў чалавека прадпрымаюцца беспрэцэдэнтныя абмежавальныя санкцыі ў адносінах да Беларусі", і што сапраўднай абаронай правоў займаюцца менавіта ў нашай краіне.

Аўтар артыкула Эдуард Бакевіч піша пра неабачлівыя, на ягоны погляд, дзеянні Еўрасаюзу. Цвердзіць, што "рэвалюцыйныя дэмакратычныя пераўтварэнні дэстабілізавалі сітуацыю ў Тунісе і ў Егіпце". І што "ўмяшальніцтва ў справы іншых дзяржаў, парушэнні ўсіх прынятых норм міжнароднага права … расцэньваецца як норма знешнепалітычнага курсу Еўрасаюзу".

На думку Э.Бакевіча, "Еўропа пачынае расплочвацца за сваю неабачлівую палітыку ў адносінах да краін-суседзяў", бо "няма больш надзейных фільтраў на яе знешніх межах", каб бараніцца ад бежанцаў.

"Адным з апошніх бастыёнаў на ўсходняй мяжы засталася Беларусь, якая пільна выконвае ўзятыя на сябе міжнародныя абавязкі па абароне знешніх рубяжоў Еўрасаюзу ад хвалі нелегальнай міграцыі", піша Эдуард Бакевіч. І пагражае аб'яднанай Еўропе: маўляў, "беспрэцэдэнтны палітычны ціск Бруселю, увядзенне пад надуманымі прычынамі палітычных і эканамічных санкцый аб'ектыўна ставіць пад сумнеў далейшы знешнепалітычны курс Беларусі па абароне інтарэсаў еўрапейцаў. Што будзе з Усходняй і Цэнтральнай Еўропай, калі Беларусь адчыніць свае межы тысячам патэнцыйных перасяленцаў з Азіі", … "якім няма чаго губляць на сваёй нестабільнай радзіме", і якія "патаемнымі сцежкамі хлынуць у сытую і заможную  Еўропу?"

Чытачам абласной газеты спрабуюць давесці выключую і паважную ролю Беларусі ў  сусветным палітычным жыцці. Іх хочуць пераканаць, што палітыка абмежаванняў і санкцый у дачыненні да Беларусі недальнабачная, і што варта  захацець – і наша краіны "правучыць" Еўропу назаўжды, адкрыўшы свае межы. Зрэшты, аўтар маўчыць пра тое, што праз адкрытыя межы першымі "ў сытую і заможную"  Еўропу паўцякаюць землякі-беларусы, як ужо ўцякаюць, карыстаючыся адсутнасцю мяжы, у суседнюю Расію.

Менавіта такім падыходам – змяшчэннем акцэнтаў у патрэбным накірунку – вызначаліся "палітінфармацыі" савецкіх часоў. У часы халоднай вайны падобныя артыкулы на цэлую старонку былі звычайнай справай. І цяпер дзяржаўная газета вярнулася да ранейшага: выстаўляючы еўрапейскія краіны парушальнікамі правоў чалавека і міжнародных пагадненняў, тут спрабуюць пераканаць чытачоў, што Беларусь – самая дэмакратычная краіна ў свеце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international