Баранавіцкі актывіст аштрафаваны на 155 тысяч рублёў

2006 2006-10-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка ў Баранавічах праводзілася акцыя салідарнасьці. А 8-й вечара моладзь сабралася ля універмага “Вясёлка”, запаліла сьвечкі. Адзін з актывістаў, Зьміцер Палойка, фатаграфаваў акцыю. Нечакана яго схапілі 2 міліцыянты, адцягнулі ўбок, дзе моцна пабілі, а пасьля адвезьлі ў пастарунак. Там хлопец прабыў усю ноч. Сёньня раніцай яго адпусьцілі. На Палойку быў складзены пратакол, дзе значылася, што актывіст лаяўся матам і зладзіў бойку з міліцыянтамі, за што на яго наклалі штраф у 155 тысяч рублёў.

У Зьміцера Палойкі канфіскавалі фотаздымач і некаторыя асабістыя рэчы, якія дагэтуль не вярнулі. З дапамогай праваабаронца Сяргея Гоўшы ў пракуратуру была пададзеная скарга.

Нагадаем, што Зьміцер Палойка ўжо быў арыштаваны ў Баранавічах падчас сёлетняй прэзыдэнцкай кампаніі і ў час штурму намётавага мястэчка ў Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international