Івана Амельчанку затрымалі ў Ленінскім РАУС

2012 2012-05-15T21:43:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amelchanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевы актывіст Іван Амельчанка затрыманы ў РАУС Ленінскага раёну і дастаўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. На яго складзены адміністратыўны пратакол. Разгляд справы адбудзецца заўтра ў судзе Ленінскага раёну Менска.

Іван Амельчанка вырашыў самастойна прыйсці ў міліцыі, паколькі яго цягам апошніх тыдняў пастаянна спрабавалі выклікаць праз бацькоў для дачы тлумачэнняў па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.

Іван звязаўся з участковым міліцыянтам, і яго выклікалі спачатку ў апорны пункт у мікрараёне “Лошыца”. Адтуль яго накіравалі ў Ленінскі РАУС, куды ён зайшоў прыкладна а 16:30. Адваката разам з Іванам Амельчанкам не прапусцілі.

Нагадаем, што Іван Амельчанка падчас селетняга “Чарнобыльскага шляху” зладзіў перфоманс, стаўшы побач з відэааператарам у цывільным з плакатам “Мусарок”.

Івана Амельчанку затрымалі ў Ленінскім РАУС

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international