Аляксей Паўлоўскі намераны абараняць працоўныя правы Лукашэнкі

2012 2012-05-15T16:07:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulouski_aliaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляскей Паўлоўскі

Аляскей Паўлоўскі

На яго думку, дзяржаўныя органы ў выглядзе праўладнага прафсаюза і Службы аховы прэзідэнта не абаранялі Аляксандра Лукашэнку і ягоную сям’ю ад небяспечных фактараў пры выкананні ім каменных работ на будоўлі аквапарку ў Минску падчас рэспубліканскага суботніка, які адбыўся 21 красавіка.

Болей за тое, Генеральная пракуратура, Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы і Адміністрацыя прэзідэнта, куды ўжо з заявамі звяртаўся Аляксей Паўлоўскі, не прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці службовых асобаў будаўнічых арганізацый, якія з парушэннем тэхнікі бяспекі дапусцілі на будоўлю Аляксандра Лукашэнку.

На думку Аляксея Паўлоўскага, бяздзейнасць пэўных службовых асобаў і дзяржаўных арганізацый, у выпадку няшчаснага здарэння, магла траўміраваць кіраўніка дзяржавы і членаў ягонай сям’і, а краіна магла застацца без прэзідэнта.

Нагадаем, што падчас суботніка Аляксандр Лукашэнка і ягоны сын Мікалай выконвалі каменныя працы па кладцы сцяны і знаходзіліся на будоўлі аквапарка ў Минску без касак. Побач з прэзідэнтам працавала біятланістка Дар’я Домрачава.

Паводле працоўнага заканадаўства, да кладкі сценаў дапускаюцца толькі мужчыны ва ўзросце ад 18 год, якія маюць спецыяльную адукацыю. Усім астатнім катэгорыям грамадзян рабіць кладку сцен забаронена.

За дапамогай у абароне законных інтарэсаў Аляксандра Лукашэнкі на бяспечную працу Аляксей Паўлоўскі пісьмова звярнуўся да кіраўніка незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча. Паўлоўскі просіць, каб прафсаюз аказаў яму юрыдычную і тэхнічную дапамогу для абароны канстытуцыйных і працоўных правоў кіраўніка дзяржавы ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны і судзе, куды яму параіў звярнуцца Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы.

Нагадаем, што Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы за подпісам дырэктара Садоўнічага даў адказ, паводле якога прыцягнуць да адказнасці за парушэнне тэхнікі бяспекі прэзідэнта, ягонага сына і біятланістку не прадастаўляецца магчымым, бо яны не састаялі ў грамадзянска-прававых адносінах з арганізацыяй, якая выконвала працы па будаўніцтву аквапарка. У сувязі з гэтым яны не трапляюць пад дзейнасць Закона “Аб ахове працы”.

Праваабаронца Барыс Бухель у сувязі з гэтым адзначыў, што ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам адказныя за адпавяданне тэхнікі бяспекі на будаўнічым аб’екце адказваюць за бяспеку ўсіх працуючых без выключэння, і таму былі абавязаны адхіліць Лукашэнку, ягонага сына і Домрачаву ад працы, а ў выпадку іх адмовы падаць у адстаўку і такім чынам зняць з сябе адказнасць за магчымая няшчасныя выпадкі.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international