Акцыя на Брэстчыне ў падтрымку палітвязня Сяргея Каваленкі

2012 2012-05-15T11:31:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalinka-sud-20100420-05.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Сяргея Серабро

Сяргей Каваленка. Фота Сяргея Серабро

У сямі гарадах Брэсцкай вобласці - Брэсце, Кобрыне, Пінску, Баранавічах, Івацэвічах, Ганцавічах і Белаазёрску-  актывістамі руху “За свабоду” і аргкамітэту па стварэнні партыі БХД былі раздадзены бел-чырвона-белыя стужкі кіроўцам аўтамабіляў як напамін людзям аб замененых на ганебным рэферэндуме 1995 года дзяржаўных нацыянальных сімвалах: бел-чырвона-белым сцягу і гербе “Пагоня”. Акцыя была таксама накіраваная на падтрымку палітвязня Сяргея Каваленка, які пакутуе ў турме за вывешванне нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга на елцы на галоўнай плошчы Віцебска.

Па словах каардынатара руху “За свабоду”па Брэсцкай вобласці Зміцера Траццяка, людзі не адмаўляліся ад стужак, бралі і вывешвалі на аўтамабілі.

Акцыя прайшла спакойна, без інцыдэнтаў і затрыманняў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international