Сёння - Міжнародны дзень сям’і

2012 2012-05-15T09:45:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siamja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Міжнародны дзень сям’і заснаваны Генеральнай асамблеяй ААН у 1993 годзе (International Day of Families). Яго святкаванне прызначана на 15 мая. Галоўнай задачаю з’яўляецца прыцягненне ўвагі да сямейных каштоўнасцяў, у якіх мусіць быць павага, дабро, разуменне і каханне.

12 траўня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося прымеркаванае да гэтай даты мерапрыемства “Зазірні ў сямейны альбом”, падчас якога кожная сямья магла скласці сваю старонку ў сямейны альбом.

Супрацоўнікі музея падрыхтавалі заданні, а пры дапамозе разнастайных рэчаў (пальчатак, парасонаў, шляпак…)  на выставе “Святлапісны кабінет” сям’я мела магчымасць зрабіць незабыўнае фота ў стылі рэтра.

У Беларусі налічваецца больш за 2 млн. 691 тыс. сем'яў. Сямейнымі адносінамі звязана больш за 8 млн. чалавек, або 86% насельніцтва краіны, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка. Аднак, нажаль, рэаліі сённяшняга часу сведчаць і пра значную колькасць разводаў. Захаваць створаныя сем'і ўдаецца далёка не ўсім. 

Па словах Алены Кандраценка, асноўнымі індыкатарамі, якія характарызуюць развіццё інстытута сям'і, з'яўляюцца паказчыкі колкасці шлюбаў і разводаў.

Найбольш распаўсюджанай у Беларусі з'яўляецца сям'я, якая ўяўляе сабой шлюбную пару, як правіла, з адным дзіцем.

Таксама па тэме:

15 мая TUT-Бава ўмацоўвае беларускія сем’і

Дзецям важная не толькі любоў да іх, але каханне паміж бацькамі і нават чарговасць падачы талерак сям'і за абедам


 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international