У кватэру маладафронтаўцаў уварваліся міліцыянты

2012 2012-05-14T16:57:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/peratrus-mf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У кватэру, якую здымаюць актывісты “Маладога фронту”, уварваліся супрацоўнікі міліцыі. Міколу Дземідзенку, Змітра Крэмянецкага і Рамана Васільева забралі і адвезлі ў невядомым напрамку. Таксама міліцыянты забралі ключы ад кватэры.

Пры ўварванні міліцыянты ўжывалі сілу. Усіх прысутных паклалі тварам у падлогу, Уладзімера Яроменка – спачатку паставілі на расцяжку да сцяны, а пасля адзін з міліцыянтаў збіў яго з ног.

Актывісты “Маладога фронту” звязваюць напад на кватэру з вывешаным сёння на вуліцы Няміга ў Менску бел-чырвона-белым сцягам. Яны не выключаюць, што затрыманых павезлі ў Фрунзенскі РАУС Менска для складання пратаколу.

Арошні раз уварванне ў кватэру, якую здымаюць маладафронтаўцы, адбылося 26 красавіка, за некалькі гадзінаў да “Чарнобыльскага шляху”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international