У Бабруйску пачаўся збор подпісаў за пашырэнне беларускай мовы

2012 2012-05-14T15:47:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mova_a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя сябры Таварыства беларускай мовы і неабыякавыя бабруйчане вырашылі звярнуцца да старшыні гарвыканкама Дзмітрыя Бонахава з просьбай звярнуць больш пільную ўвагу на стан беларускай мовы. Пад гэты зварот яны ўжо пачалі збіраць подпісы.

Бабруйск нездарма лічыцца адным з самых зрусіфікаваных гарадоў у краіне. Пачуць беларускую мову тут можна хіба што ў грамадскім транспарце ці ўбачыць на рэдкіх рэкламных шыльдах і плакатах. Нават тэатральныя пастаноўкі тут ідуць збольшага па-руску. Раней жыхары горада і мясцовыя сябры ТБМ неаднаразова звярталіся ў гарвыканкам з просьбай палепшыць стан беларускай мовы ў Бабруйску, але большасць іх прапаноў чыноўнікі праігнаравалі.

Зараз бабруйчане звяртаюцца да Дзмітрыя Бонахава з некалькімі ідэямі і прапановамі, сярод якіх -- пераклад на беларускую мову шыльдачак з назвамі вуліц (асабліва ў гістарычным цэнтры), Палаца шлюбу, карціннай галерэі, крамаў, кропак харчавання. Таксама грамадзяне просяць вырабляць на роднай мове больш сацыяльна-патрыятычных банераў з цытатамі пісьменнікаў, у тым ліку бабруйскіх. 

-“Жывучы ў “зефірнай сталіцы” мы, жыхары Бабруйска, не можам набыць такі наш візітоўны прадукт, як зефір, упакаваны ў беларускамоўную ўпакоўку. Паважаны старшыня гарвыканкама, давядзіце, калі ласка, нашым кандытарам, каб яны хаця б аздобілі сваю прадукцыю брэндавымі выслоўямі кшталту: “Бабруйскі ласунак – найлепшы падарунак”, ці “Зефірны ласунак – найлепшы пачастунак”. Пэўна, што гэта аніяк не зашкодзіць маркеталагічнай палітыцы “Чырвонага харчавіка” . Няхай бяруць прыклад у такіх прадпрыемстваў, як “Піваварні Хайнекен” ці парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” – раяць у зваротце бабруйчане.

Мясцовыя аматары беларускай мовы спадзяюцца, што іх прановы не будуць праігнараваныя гарадскімі ўладамі, ці хаця б некалькі з іх чыноўнікі будуць здольныя ажыццявіць.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international