viasna on patreon

Кіраўніком Магілёва можа стаць чалавек, які збіваў жанчын

2012 2012-05-14T15:41:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zanchyna-gvalt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве ў хуткім часе з’явіцца новы кіраўнік горада. Цяперашні старшыня выканкаму Станіслаў Барадаўка пакіне сваю пасаду ў бліжэйшыя дні. Сярод верагодных кандыдатаў на вакантнае месца разглядаюцца кандыдатуры трох чалавек. Двое з іх ужо вядомы – гэта першы намеснік старшыні гарвыканкама Алег Ліцянкоў і дырэктар прадпрыемства “Бабушкіна крынка” Ігар Кананчук. Трэцяя кандыдатура пакуль невядомая і захоўваецца ў тайне.

Дырэктар “Бабушкінай крынкі” Ігар Кананчук вядомы ў Магілёве праз збіццё сваіх супрацоўніц.

Пасля таго, як ён стаў дырэктарам прадпрыемства, ён абвінаваціў жанчын у крадзяжы малочнай прадукцыі. У сваім кабінеце ён за гэта збіваў іх галавой аб стол. Адна з іх атрымала моцнае сатрасенне галаўнога мозга. Пасля гэтага двое з работніц былі звольнены.

Праз суд жанчынам удалося даказаць сваю невінаватасць. На Кананчука была заведзена крымінальная справа па артыкулу “Хуліганства”. Яму пагражала да васьмі гадоў турмы, аднак суддзя па хадайніцтву кіраўніцтва горада, з-за наяўнасці ў дырэктара малога дзіця і замірэння з жанчынамі перакваліфікаваў артыкул і не пасадзіў яго.

Дырэктар сплаціў жанчынам грошы за вымушаныя прагулы, аднавіў іх на працы і набыў кожнай з іх у якасці маральнай кампенсацыі кампутар. Як толькі ў жанчын скончыліся працоўныя кантракты, ён развітаўся з імі.

Грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі адзначае:.

“Ігар Кананчук у першую чаргу зябяспечвае малочнымі прадуктамі суседнюю Расію, а не жыхароў горада. Яму не выгадна пастаўляць танную прадукцыю на магілёўскія прылаўкі, ад таго і быў ажыятаж на танную малочную прадукцыю, якая не ў поўным аб’ёме пастаўлялася ў крамы. Загадчыцы крамаў давалі заяўкі на яе, аднак “Бабушкіна крынка” іх не выконвала. Тым болей, што прадпрыемства з’яўляецца фактычным манапалістам”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Пасля таго, як Ігар Кананчук атрымаў прэмію гарыканкама “Чалавек года-2012”, Аляксей Паўлоўскі звярнуўся да кіраўніка гарвыканкама Станіслава Барадаўкі, дзе праінфармаваў яго пра выпадак са збіццём жанчын, аднак “мэр” на гэта ніяк не адрэагаваў. Маўляў, нічога пра гэта не ведаю – будзем разбірацца. Прэміі пасля гэтага Кананчука так і не пазбавілі.

Трэба адзначыць, што прычына, па якой Ігар Кананчук фігуруе ў якасці кандыдата на высокую пасаду, з’яўляецца рост экспарта малочнай прадукцыі. У 2010 годзе ён склаў 90 млн. долараў, а ўжо ў крызісны 2011 ён вырас да 104 млн. долараў. Верагодна, з-за гэтага кіраўніцтва краіны заплюшчвае вочы на не лепшыя моманты ў біяграфіі патэнцыйнага кандыдата.      

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства