Пікет “За сумленныя выбары без Лукашэнкі!” забаронены ў Магілёве

2012 2012-05-14T13:19:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magileu2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
г. Магілёў

г. Магілёў

Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі хацелі праводзіць пікет на пляцоўцы каля дыягнастычнага цэнтра ў цэнтры горада, аднак улады ім гэтага не дазволілі.

У адказе, які атрымаў актывіст партыі Уладзімір Трызуноў, гаворыцца, што ў Магілёве для правядзення масавых мерапрыемстваў вызначана адзінае месца -- на стыдыёне “Хімік” па адрасе вул. Чалюскінцаў, 64в, якое знаходзіцца на ўскрайку горада. Іншыя месцы ў горадзе для такога кшталту мерапрыемстваў не прадугледжаны.

Лідэр магілёўскага АГП Уладзімір Шанцаў кажа, што адмова ў правядзенні пікета ўладай з’яўляецца амаральным учынкам.

“Улада жыве за кошт нас, падаткаплацельшчыкаў, і ўстанавіла такі парадак, што дзе хоча правесці мерапрыемства, там яго і праводзіць. Прадстаўнікам дэмакратычных партый яна гэта не дае рабіць і вызначае для іх спецыяльныя нешматлюдныя месцы на ўскрайках. Акрамя гэтага, мы павінны яшчэ за гэта плаціць. Самі жа прадстаўнікі ўлады пры правядзенні сваіх мерапрыемстваў нічога не плацяць”, - гаворыць Уладзімір Шанцаў.

“Пікеты і іншыя мерпрыемствы нам гарантаваны Канстытуцыяй, аднак мясцовыя ўлады яе не выконваюць. Мы надалей будзем падаваць заяўкі на правядзенне пікетаў толькі ў цэнтры горада на тых месцах, якія з’яўляюцца для нас зручнымі і шматлюднымі. Мы хочам паказаць людзям і іншым краінам невыкананне нашай Канстытуцыі і абсурднасць забаронаў на правядзенне розных мерапрыемстваў у цэнтры горада”, - гаворыць кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі АГП.

Нагадаем, што Аб’яднаная грамадзянская партыя распачыла кампанію “За сумленныя выбары без Лукашэнкі!”. Праз кампанію партыя жадае дамагчыся таго, каб у краіне выконвалася Канстытуцыя, і Лукашэнка болей не ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international