Францыя мае намер рашуча дамагацца вызвалення Алеся Бяляцкага

2012 2012-05-14T11:45:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/francyja-mzs.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Францыі на набярэжнай Кэ д'Арсэ

Будынак Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Францыі на набярэжнай Кэ д'Арсэ

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце французскага МЗСу з нагоды ўдзелу Пасла Францыі па правах чалавека Франсуа Зімерэ ў мерапрыемстве, арганізаваным у падтрымку Алеся Бяляцкага мэрыяй Парыжа 11 траўня.

«Алесь Бяляцкі, прэзідэнт беларускай асацыяцыі «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека, знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі з 4 жніўня 2011 г., а 24 лістапада 2011г. у рамках перадузятага судовага разгляду яго прысудзілі да чатырох з паловай гадоў зняволення ў папраўчай калоніі.

Францыя ўжо неаднаразова заяўляла сваю падтрымку сп. Бяляцкаму і выказвала рашучасць працягваць дамагацца яго вызвалення. Намінацыя гэтага годнага кандыдата на Нобелеўскую прэмію міру 2012 адлюстроўвае прызнанне яго дзейнасці ў імя правоў чалавека»
, - паведамляе МЗС Францыі.

Таксама сайт знешнепалітычнага ведамства піша пра тое, што наведванне мерапрыемства, якое прайшло ў рамках акцыі «Парыж за Алеся Бяляцкага!», стала часткай афіцыйнай праграмы сустрэчы паслоў па правах чалавека 11 траўня ў Парыжы, у якой разам з прадстаўніком Францыі Франсуа Зімерэ прымалі ўдзел Ан-Мары Ніроас (Ann-Marie Nyroos) з Фінляндыі, Іштван Лакатас (Istvàn Lakatos) з Венгрыі, Ліянэль Вір (Lionel Veer) з Галандыі і Ханс Дальгрэн (Hans Dahlgren) з Швецыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international