Міхаілу Мускаму - яшчэ 5 сутак арышту
У судзе Маскоўскага раёна Менска ў 12 гадзін распачаўся суд над актывістам «Маладога фронту» Міхаілам Мускім, якога павінны былі вызваліць 11 траўня пасьля 15 сутак арышту. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве.
Сведкі з боку абвінавачаньня - А. Давідзюк і С. Савугін (супрацоўнікі Маскоўскага РУУС). У пратаколе пазначана, што Мускага затрымалі каля крамы "Альтаір".
Адміністратыўную справу Міхася Мускага, якога вінавацяць у дробным хуліганстве, разглядае суддзя Віктар Казак.
Прысуд - 5 сутак арышту.
***
Актывіст «Маладога фронту» Міхаіл Мускі, якога павінны былі вызваліць 11 траўня пасьля 15 сутак арышту, застаўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Сёньня ў судзе Маскоўскага раёна Менска адбудзецца суд над актывістам. У чым абвінавачваюць Мускага – пакуль невядома.
11 траўня маладафронтаўцы Мікола Дземідзенка, Раман
Васільеў і Міхаіл Мускі павінны былі выйсьці на свабоду пасьля 15-суткавага
арышту.
Раней падобным чынам улады расправіліся
з актывітам кампаніі „Гавары праўду!“ Паўлам
Вінаградавым: яго вывезьлі прасьля адбыцця пакараньня ў выглядзе арышту з Акрэсьціна і адразу ж склалі яшчэ адзін пратакол па артыкуле 17.1.КаАП РБ (дробнае хуліганства).