У Слаўгарадскім раёне вяртаюцца прадукты ў пазыку

2012 2012-05-13T09:26:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/groshy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці адноўлена сістэма продажу тавараў першай неабходнасці ў пазыку. Выключэнне складаюць гарэлачныя і тытунёвыя вырабы, паведамляе інтэрнэт-сайт Слаўгарадскай раённай газеты “Прысожскі край”.

Кожны жыхар Слаўгарадскага раёна зможа пазычыць у крамах прадуктаў і тавараў першай неабходнасці ў  на суму ў памеры трыста тысяч беларускіх рублёў на аднаго пакупніка ў месяц. Рашэнне раённых уладаў падаецца як чарговае сведчанне клопату аб простых людзях.

Між тым, раней сістэма набыцця самага неабходнага ў крамах у пазыку існавала ў Магілёўскай вобласці на працягу шэрагу гадоў. Калі яна была адмененая некалькі гадоў таму, мясцовыя ўлады тлумачылі гэта як яскравае сведчанне росту дабрабыту насельніцтва “квітнеючай” Беларусі.

Зараз улады Слаўгарадскага раёна самі пацвердзілі той факт, што простым людзям не хапае мізэрных заробкаў і пенсій нават на тавары першай неабходнасці. Нагадаем, што ў падручніках па гісторыі савецкіх часоў факт продажу тавараў па запісу ў пазыковых кніжках у перыяд царызму ўзгадваўся як яскравы прыклад жабрацкага стану насельніцтва і жорсткай эксплуатацыі працоўных.

Па дадзеных Белстату, намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата па Слаўгарадскаму раёну за студзень-люты гэтага году склала 1 956,2 тыс. рублёў. Рэальная заработная плата к адпаведнаму перыяду мінулага 2011 года слала толькі 91,5 %.

Застаецца толькі нагадаць, што артыкул 21 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь  кажа пра тое, што “Забеспячэнне правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы. Кожны мае права на годны ўзровень жыцця, уключаючы дастатковае харчаванне, адзенне, жыллё і пастаяннае паляпшэнне неабходных для гэтага ўмоў”.

Сумна, што “моцная квітнеючая Беларусь” не можа забяспечыць выкананне артыкулаў уласнай Канстытуцыі…

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international