Чатырнаццатыя суткі ў Бабруйску трымае галадоўку сябра Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП), электрык адкрытага акцыянернага таварыства "Белшына" Алена Захожая

2006 2006-10-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка сябры першаснай арганізацыі “Белшыны” накіравалі паведамленьні ў Бабруйскі гарвыканкам, канцэрн “Белнафтахім”, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі й кіраўніцтву ААТ “Белшына” пра тое, што яны далучаюцца да галадоўкі пратэсту.

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандар Ярашук паведаміў Радыё Свабода, што яшчэ пяцёра працаўнікоў “Белшыны” ў чацьвер 19 кастрычніка далучацца да акцыі пратэсту Алены Захожай: "Мяркуем проста на днях зь імі сустрэцца. Насамрэч сытуацыя ў пэўным тупіку. Ніякіх зрухаў у пазыцыі адміністрацыі прадпрыемства й кіраўніцтва “Белнафтахім” няма. З трывогай назіраем, бо ўсялякае магчыма. Усё ж такі галадоўка Алены Захожай доўжыцца значны тэрмін. Мы, вядома, будзем дзейнічаць, каб не адбыліся незваротныя драматычныя наступствы".



Са словаў Аляксандра Ярашука, міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі й нацыянальныя прафсаюзныя цэнтры Расеі, Украіны, Польшчы, Літвы дасылаюць тэлеграмы й лісты падтрымкі Алене Захожай. Як раней паведамляла Радыё Свабода, адміністрацыя “Белшыны” адмаўляецца ад траўня 2006 году выплаціць сябрам БНП прэміі й грашовыя даплаты да адпачынку. Акрамя таго, кіраўніцтва прадпрыемства ігнаруе просьбы БНП аб вызначэньні юрыдычнага адрасу. Без адрасу першасная арганізацыя незалежнага прафсаюзу ня можа зарэгістравацца ў мясцовых органах улады.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international