КДБ тэрмінова наймае “троляў”?

2012 2012-05-11T14:52:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце фрылансераў прапануюць “троліць” апазіцыйныя форумы Беларусі.

На расейскім сайце фрылансераў размешчана некалькі абвестак, дзе прапаноўваюць за 10 даляраў размясціць запісы супраць апазіцыі на беларускіх апазіцыйных форумах. У адной з прапановаў паказваецца канкрэтна сайт «Беларускага партызана». Цікава, што нават працадаўца не саромеецца называць працу «падтрымкай кіруючага рэжыму».

«Усе сайты палітычныя і апазіцыйныя. Сутнасць пастоў - адэкватныя каментары, цалкам адпаведныя поглядам патрыятычна наладжанага чалавека, які прытрымліваецца кіруючага рэжыму (па сутнасці ў каментах трэба аспрэчыць артыкул). Усяго каля 10 тэм, пажаданы постынг з некалькіх акаў, у выглядзе размовы двух юзераў у некаторых тэмах. Пасты не вялікія, ад 100 да 400-450 макс», - гаворыцца ў абвестцы (арфаграфія захаваная).

Абвестка на расейскім сайце фрылансераў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international