Мінюст зацвердзіў новыя правілы для адвакатаў

2012 2012-05-11T14:38:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства юстыцыі, яны распрацаваны на падставе прапановаў органаў адвакацкага самакіравання з мэтай прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з законам "Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Беларусі", які ўступіў у сілу 6 красавіка.

Усяго для рэалізацыі норм закона Мінюст распрацаваў і прыняў 18 дакументаў, у тым ліку шэраг інструкцый, якія рэгулююць парадак правядзення атэстацыі адвакатаў, праходжання кваліфікацыйнага экзамену, выдачы пасведчання адваката і пасведчання аб рэгістрацыі адвакатаў, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна; палажэнне аб загадчыку юрыдычнай кансультацыі, а таксама формы прыкладных дагавораў на аказанне юрыдычнай дапамогі фізічным і юрыдычным асобам. Унесены змены больш чым у 20 нарматыўных прававых актаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international