viasna on patreon

Ад віцебскай актывісткі-прадпрымальніцы патрабуюць справаздачы па прыбытках за 10 гадоў

2012 2012-05-11T11:17:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaskevich-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ірына Яскевіч, арганізатарка "Народных сходаў", актывістка прадпрымальніцкага руху, атрымала загад раённай падатковай інспекцыі: прадставіць дэкларацыю пра прыбыткі за 10 апошніх гадоў. Спадарыня Ірына апытала калег па прадпрымальніцкай справе і высветліла, што падобных праверак не ўчынялі яшчэ нікому.

"Я не абавязана захоўваць дакументы на працягу 10 гадоў. Па маім прадпрымальніцтве паперы захоўваюцца тры гады, так патрабуе заканадаўства. Да 2008 года я была прыватным прадпрымальнікам, потым перарэгістравалася ў прыватнае ўнітарнае прадпрыемства… Ды я не памятаю нават, колькі нулёў было на грашовых знаках 10 год таму, а ад мяне патрабуюць згадаць, колькі тады каштавалі квіткі да Вільні ці да Кіева, і адкуль у мяне былі грошы на паездкі", -- кажа Ірына Яскевіч.

Актывістка запыталася, чым выклікана такая цікаўнасць да яе асобы. Паводле яе словаў, у інспекцыі сказалі, што гэта чыстая выпадковасць – маўляў, вырашылі правесці праверку, і выбар выпаў на яе. Дарэчы, дэкларацыю пра прыбыткі за апошнія 10 год запатрабавалі і ад сына спадарыні Ірыны:

"Мне кажуць, нібыта мае прыбыткі не пакрываюць выдаткаў. Прычым сказалі, што сума выдаткаў іх не цікавіць: яны рабілі запыты, колькі разоў і калі я перасякала мяжу, у іх ёсць звесткі, прыкладам, колькі я  плачу за  тэлефонныя перамовы ў сетцы МТС…Цяпер я мушу збіраць патрэбныя дакументы”.

Прадпрымальніца просіць працягнуць тэрмін падачы дэкларацыі на 3 месяцы. Бо згадаць свае прыбыткі за 10 год – справа цяжкая.

Ірына Яскевіч шмат гадоў актыўна займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю, яна сябра АГП, у 2008 годзе  брала ўдзел у парламенцкіх выбарах. У 2009-2010 гг. спрабавала стварыць рэспубліканскі прадпрымальніцкі прафсаюз “Разам”, які Мінюст адмовіўся рэгістраваць. У 2011 годзе Ірына Яскевіч стала старшынёй віцебскага абласнога аргамітэту па правядзенні Народных сходаў. Паводле рашэння Кастрычніцкага райсуду Віцебска,  8 кастрычніка 2011 года была аштрафаваная на 22 базавыя велічыні "за правядзенне несанкцыянаванай акцыі", і аспрэчыць гэтае рашэнне ў абласным судзе не ўдалося.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства