Рагачоўскія ўлады не дазволілі актывістам правесці пікеты і сход

2012 2012-05-11T09:58:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dazynkii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія актывісты Рагачова планавалі правесці некалькі пікетаў і сход у Раённым палацы культуры ў межах кампаніі «Вернем Дажынкі ў Рагачоў!». Але райвыканкам адмовіў у правядзенні дадзеных мерапрыемстваў. Як паведаміў актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Дзяніс Дашкевіч, прычына адмовы – неадпаведнае месца, палац культуры, дзе, са словаў чыноўнікаў нельга праводзіць масавыя мерапрыемствы. Таксама ўлады традыцыйна спасылаюцца, што не заключаны дамовы з камунальнымі службамі, міліцыяй і хуткай дапамогай. «У міліцыі і паліклініцы кажуць, што як можна заключыць дамову, калі няма дазволу райвыканкаму на правядзенне масавага мерапрыемства. А райвыканкам патрабуе першапачаткова заключыць дамовы са спецыяльнымі службамі – замкнёнае кола. Наогул, Палац культуры – гэта месца, куды людзі могуць прыйсці на канцэрты, сходы. Міліцыя абавязана ахоўваць парадак незалежна ад таго, якое там мерапрыемства праходзіць. І, нягледзячы на забароны, я быў гатовы заплаціць за паслугі і не збіраўся парушаць закон», - пракаментаваў Дзяніс Дашкевіч.

У Гомелі за апошнія сем гадоў было дазволена толькі адно масавае мерапрыемства, ініцыяванае не ўладай, а яе апанентамі, сябрамі партыі «Справядлівы свет». Але ў апошні момант гарвыканкам «перадумаў» і забараніў мерапрыемства, абгрунтаваўшы адмову рамонтнымі працамі на адзінай у горадзе пляцоўцы, прызначанай для пікетаў і мітынгаў. І сапраўды, на пляцоўку прыйшлі будаўнікі і выкапалі яму, а праз нейкі час закапалі яе.

З падобнай сітуацыяй – калі райвыканкам не дазваляе пікет ці мітынг, спасылаючыся на адсутнасць дамоў, сутыкнуўся і праваабаронца з Мазыра Уладзімір Целяпун. Нават скарга ў суд і звароты ў вышэйстаячыя інстанцыі не дапамаглі вырашыць дадзеную праблему.

Дарэчы, аналагічная практыка – абавязак заяўнікаў мітынгаў і пікетаў па аплаце паслуг спецыяльных службаў распаўсюджваецца зараз і на іншыя раёны Гомельскай вобласці, дзе раней не было такіх рашэнняў. Так, у лютым 2012 года Веткаўскі райвыканкам таксама прыняў рашэнне «аб масавых мерапрыемствах» - каб было «ўсе як у людзей». Месцам для пікетаў і мітынгаў вызначылі гарадскі стадыён на ўскрайку горада. «У выпадках, калі арганізацыя масавага мерапрыемства праходзіць без удзелу органаў улады і кіравання, арганізатары мерапрыемства павінны прыкласці да заявы дамовы, заключаныя з міліцыяй, бальніцай, камунальнымі службамі», - гаворыцца ў рашэнні Веткаўскага райвыканкаму.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international