Ігара Трухановіча аштрафавалі на 1 мільён рублёў

2012 2012-05-11T17:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёна Менска працягнецца разгляд адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча,затрыманага на канцэрце ў ДК МТЗ 24 сакавіка. Пачатак у 12 гадзін.

У дачыненні да Ігара Трухановіча быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства), у якім пазначана, што ён знаходзячыся 24 сакавіка ў 22.30 па адрасе РУУС Цэнтральнага раёна, нібыта груба парушаў грамадскі парадак.

Суд па адміністратыўнай справе ў дачыненьні да Ігара Трухановіча распачаўся яшчэ 11 красавіка, аднак  суддзя Ткачова прыняла рашэньне ад пераносе разгляду адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча на 23 красавіка з-за адсутнасьці сведак з боку абвінавачваньня.  Затым суд быў яшчэ раз перанесены.

Пасля затрыманьня 24 сакавіка Трухановіча  шпіталізавалі ў бальніцу хуткай дапамогі, дзе яму быў пастаўлены дыягназ: закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені цяжкасьці, і сатрасеньне галаўнога мозгу. Па факце збіцьця РУУС Цэнтральнага раёна была пададзеная скарга. У заяве ўказана, што Трухановіча ўдарылі падчас затрыманьня ў ДК МТЗ, а таксама збівалі ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Нагадаем, што 24 сакавіка міліцыя затрымала больш за 100 наведвальнікаў канцэрту ў падтрымку ініцыятывы "Ежа замест бомбаў". Большасьць з іх былі адпушчаныя без складаньня пратаколаў пасля дачы тлумачэньняў, узяцця адбіткаў пальцаў, фота- і відэаздымак.

 

* * *

Суддзя забараніла весці у судовай залі аўдыёзапісы.

У якасьці сведкі выступіў участковы Голуб. Суддзя Т. Ткачова папрасіла сведку – амапаўца напісаць на паперы словы, якімі нібыта лаяўся Трухановіч.

У судзе абвешчаны перапынак да 16 гадзін.

Ігару Трухановічу прысудзілі штраф у памеры 10 базавых велічынь (1 мільён рублёў).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international