У Брэсце змагаюцца за захаванне гістарычнай забудовы

2012 2012-05-11T09:49:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-saveckaja.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя праваабаронцы і краязнаўцы дамагліся ад гарадскіх уладаў, каб прадстаўнікі “вертыкалі” не спяшаліся даваць згоду на будаўніцтва гатэля ў месцы, якjt належыць да гісторыка-культурнай каштоўнасці “Гістарычны цэнтр Брэста”.

Негледзячы на тое, што прапанова пра будаўніцтва гатэлю на месцы дамоў № 43 і 45 па вуліцы Савецкай паступіла ад старшыні Брэсцкага гарвыканкама Аляксандра Палышэнкова, дзеючая пра гэтым органе ўлады горадабудаўнічая рада пакуль не дазволіла будаваць гатэль. Па выніках паседжання рады было прынята рашэнне абвесціць конкурс на праект рэстаўрацыі дадзенай забудовы.

Інвестарам будаўніцтва гатэлю з’яўляецца чэшская фірма “МФБ Дэвэлопмэнт”, якая са згоды брэсцкіх уладаў рэалізуе ў гістарычным цэнтры праект “Адміністратыўна-гасцінічны комплекс па вуліцы Савецкай у Брэсце”. Аднак усе спробы праваабаронцаў і краязнаўцаў даведацца пра сутнасць інвестыцыйнай дамовы пакуль не даюць выніку, бо ў мясцовым аблвыканкаме адмаўляюцца даваць якія–небудзь звесткі пра яе.

Між тым, існуе вялікая засцярога, што падчас будаўніцтва згаданага комплексу будзе нанесена шкода двум будынкам № 43 і 45 на вуліцы Савецкай, уключаным у дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны. У прыватнасці, выклікае здзіўленне, што, паводле дакументацыі, гатэльны комплекс будзе ўключаць значна большую тэрыторыю, чым плошча гэтых двух будынкаў. Таму ўзнікае падазрэнне, што альбо гэтыя будынкі аб’яднаюць у адзін, альбо на гэтым месцы з’явіцца абсалютна новы, шматпавярховы будынак.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international