Грамадзкая ініцыятыва ў падтрымку пратэстантаў-галадоўнікаў зьвярнуліся да грамадзкасьці за падтрымкай

2006 2006-10-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ПЦ "Вясна" атрымаў зварот грамадзянскай ініцыятывы ў падтрымку вернікаў-пратэстантаў царквы "Новае жыцьцё", у якіх беларускія ўлады забралі будынак царквы:

ПОСТ-ГАЛАДОЎКА ВЕРНІКАЎ-ПРАТЭСТАНТАЎ У БЕЛАРУСІ

ЗВАРОТ ДА ГРАМАДЗКАСЬЦІ



                                                            

Кожны чалавек мае штосьці сваё асабліва каштоўнае і важкае для яго – тое, што наўпрост неабходнае, гэтак жа як ежа альбо вада. Што здарыцца, калі забраць у селяніна зямлю, у паэта ці пісьменьніка – магчымасьць пісаць, у верніка – магчымасьць зьвяртацца да Бога з малітваю?

Сёлета 29 верасьня Менгарвыканкам прыняў рашэньне пра прымусовае пазбаўленьне пратэстанцкае царквы “Новае жыцьцё” права карыстаньня зямлёй і будынкам царквы, якія былі набытыя паводле закону ў 2002 годзе.

Хрысьціяне купілі будынак былога кароўніка і зрабілі зь яго свой дом – дом, дзе яны могуць зьвяртацца да Бога, дом, які напаўняе сэнсам іх жыцьцё. Адбіраючы ў іх гэты дома, дзяржаўныя чыноўнікі пазбаўляюць іх самага важнага ў жыцьці хрысьціяніна – болей важнага за ваду і хлеб.

5 кастрычніка 2006 года вернікі царквы “Новае жыцьцё”, а таксама вернікі іншых пратэстанцкіх цэркваў распачалі пост-галадоўку. На 15 кастрычніка колькасьць галадоўнікаў 180 чалавек http://www.newlife.by/.

Фотаздымкі http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=4242

Чым ёсьць пост-галадоўка? http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=4318

 

Іхныя патрабаваньні:

- адмяніць рашэньне Менгарвыканкама пра пазбаўленьні царквы зямлі і будынку;

- дазволіць перапрафіляваць будынак царкы на культавы.

Дзеля таго каб былі выкананыя гэтыя патрабаваньні і адноўленая справядлівасьць ў дачыненьні да вернікаў, вымагаюцца найбольшы ўдзел і салідарнасьць усіх, хто не абыякавы да свайго права на нармалёвае, годнае людзкае жыцьцё.

Упершыню ў такой сур’ёзнай акцыі удзельнічаюць вернікі-пратэстанты і яны маюць намер дамагчыся выкананьня сваіх патрабаваньняў. Дактары хуткай дапамогі адмовіліся прыязджаць для агляду стану здароўя вернікаў.

Чын хрысьціян мусіць быць заўважанымі ўладаю і грамадзтвам.

 

Мы можам рабіць гэта разам:

-       даслаць ліст падтрымкі ў царкву “Новае жыцьцё” (mail@newlife.by);

-       выказаць салідарнасьць з удзельнікамі чыну на сайце ініцыятывы ў падтрымку посту-галадоўкі www.post-golodovka.orgальбо сайце www.newlife.by;

-       выказаць падтрымку асабіста, наведаўшы царкву (Менск, вул. Кавалёва, 72);

-       далучыцца да посту;

-       зладзіць публічную акцыю падтрымкі;

-       накіраваць зварот (ліст, факс) у Менгарвыканкам, Пракуратуру альбо Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь;

-       пералічыць сродкі царкве;

-       інфармаваць грамадзкасьць у Беларусі і ў замежжы пра пост-галадоўку хрысьціян;

-       абмяркоўваць тэмат посту-галадоўкі на сайтах і ў друку.

 

Дадатак:

Менгарвыканкам

пр-т Незалежнасьці 8, Менск, 220030

тэл.: (+375 17) 2274433,

факс: (+375 17) 2276866

 

Пракуратура Рэспублікі Беларусь

вул. Інтэрнацыянальная 22, Менск, 220030

тэл.: (+375 17) 2264357

 

Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь

вул. Валадарскага 8, Менск, 220030

тэл.: (+375 17) 2271641

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international