Зь Міколам Астрэйкам сустракаецца абаронца Валянціна Шаханцова

2006 2006-10-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 16 кастрычніка, у шклоўскую калёнію на сустрэчу з актывістам незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Міколам Астрэйкам прыехала ягоная адвакатка Валянціна Шаханцова. Гэта першая сустрэча асуджанага з адвакаткай за час знаходжаньня яго ў шклоўскай калёніі. Туды ж паехала і маці Міколы Яўгенія Астрэйка. Але яе на сустрэчу з сынам не пусьцілі. Цяпер яна спрабуе пакінуць яму перадачу.

З апошняга ліста Міколы Астрэйкі дамоў сваякі зразумелі, што ён яшчэ ня ведаў пра нараджэньне дачкі Лізы.

Нагадаем, Мікола Астрэйка быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня за дзеяньні ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Ён узначальваў моладзевую арганізацыю “Партнэрства”, што займалася праектамі сацыяльнай дапамогі, а падчас прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку плянавала наладзіць незалежнае назіраньне.

Разам зь Міколам асудзілі Эніру Браніцкую і Аляксандра Шалайку, якія ўжо вышлі на волю пасьля 6 месяцаў арышту, а таксама Цімафея Дранчука – ён пакараны годам пазбаўленьня волі. Цімафей трапіў у менскую калёнію. 13 кастрычніка зь Цімафеем у калёніі сустракаўся ягоны бацька Валер Дранчук. Ён перадаў сыну цёплую вопратку. Паводле Валера Дранчука, настрой у ягонага сына бадзёры: малады чалавек спадзяецца на датэрміновае вызваленьне, паколькі ўжо адбыў болей за палову свайго тэрміну.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international