Да Яўгена Васьковіча не даходзяць нават віншавальныя паштоўкі

2012 2012-05-10T15:17:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/waskowicz110127.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Былая калега Яўгена Васьковіча па газеце “Бабруйскі кур’ер” Алеся Скапінцава атрымала ад яго першы, доўгачаканы ліст. У ім  вязень магілёўскай калоніі № 4 не падцвердзіў здагадкі бабруйчан, што толькі іх лісты да Яўгена не даходзяць. Аказалася, што яго допісы таксама даходзяць не да ўсіх адрасатаў.

Чаму цэнзары прапусцілі менавіта гэты ліст, незразумела. “Лістоў тваіх, на жаль, не атрымліваю, хоць і пісаў раней. Буду і надалей па магчымасці пісаць табе”, - паведамляецца ў лісце.

Яўген напісаў, што на здароўе і настрой не скардзіцца і перадваў прывітанне “усім нашым журналістам”.

Дасюль не атрымала ні аднаго ліста і партыйная калега Васьковіча – Таісія Кабанчук. А Тамара Васьковіч, бабуля Яўгена, паведаміла, што яе ўнук дасюль не атрымаў ні адной віншавальнай паштоўкі з нагоды яго народзінаў, які быў даволі даўно, яшчэ 26 лютага.  Толькі адны бабруйскія калегі і сябры хлопца даслалі яму некалькі дзесяткаў віншавальных паштовак.

-Шкада, што цэнзары нават віншаванні не прапускаюць, - кажа Таісія Кабанчук. – Упэўненая, што яны гэта робяць спецыяльна, каб нашыя палітвязні засталіся ў ізаляцыі, і не адчувалі падтрымку.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international