11-га траўня: "Парыж за Алеся Бяляцкага!"

2012 2012-05-10T10:28:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-2007.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH, кіраўнік ПЦ "Вясна"

Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH, кіраўнік ПЦ "Вясна"

11 траўня на фасадзе будынка мэрыі 11-й акругі Парыжа, будзе вывешаны гіганцкі партрэт віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), кіраўніка ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага з заклікам да яго неадкладнага вызвалення.

Урачыстае мерапрыемства, пра якое паведамляюць гарадская прэса і сайт мэрыі Парыжу, адбудзецца ў рамках акцыі "Парыж за Алеся Бяляцкага!".

На мітынгу, падчас якога будзе вывешаны партрэт, выступяць прадстаўнік мэра Парыжа па міжнародных пытаннях П'ер Шапіра, Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Суэр Белхасен і сябры праўлення Федэрацыі, якія ў гэты дзень з многіх краінаў свету з'едуцца ў Парыж, дзе размешчаны міжнародны сакратарыят FIDH.

Звычайна мэрыя Парыжу вывешвае партрэты французскіх грамадзянаў, якія апынуліся закладнікамі ў іншых краінах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international