Магілёўскі суддзя Конеў: «Судзіць па Канстытуцыі можна ў ЗША, а не ў Беларусі»

2012 2012-05-08T16:05:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ён жа судзіць па закону, не прызнаючы верхавенства Канстытуцыі і іерархіі нарматыўных актаў.

Сёння, 8 траўня, магілёўскі абласны суд у асобе суддзі Сяргея Конева не задаволіў скрагу на пастанову суда Ленінскага раёна аб прысуджэнні штрафу ў памеры трох мільёнаў рублёў грамадскаму актывісту Сяржуку Нягаціну за распаўсюд незарэгістраванай газеты «Тут і цяпер» без адпаведнай дамовы на распаўсюд.

Суддзя аргументаваў сваё рашэнне тым, што паводле закона на распаўсюд выдання неабходна спецыяльная дамова, аднак ён не ўлічыў той факт, што газета незарэгістраваная і мае наклад 299 асобнікаў.

«Закон «Аб СМІ» ч.1 арт.17 устанаўлівае правілы распаўсюду прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі. Там сказана, што распаўсюд выдання адбываецца на падставе заканадаўства юрыдычнай асобай, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі СМІ, альбо на падставе дамовы заключаннага ёй ва ўстаноўленым парадку з распаўсюднікам прадукцыі СМІ», - гаворыць Барыс Бухель.

«У нашым выпадку рэдакцыя газета «Тут і цяпер» не з'яўляецца юрыдычнай асобай, бо наклад газеты не перавышае 299 асобнікаў. За парушэнне гэтага артыкула ў Беларусі, на маю думку, судзяць упершыню.

Словы суддзі аб тым, што суддзіць па Канстытуцыі можна толькі ў ЗША, а не ў Беларусі, сведчаць, што суддзя не разуме тэксту сваёй прысягі, бо калі ён даваў клятву, уступаючы на пасаду суддзі, то кляўся падпарадкоўвацца толькі Канстытуцыі і быць справядлівым і неперадузятым у сваіх дзеяннях. Аб тым што ў Канстытуцыі ёсць артыкулы прамога дзеяння і ёсці іерархія нарматыўных актаў, а таксама, што ў выпадку супярэчнасцяў заканадаўчых актаў мусіць дзейнічаць перш-наперш Канстытуцыя, мне падалося, суддзя пачуў гэта ад мяне ўпершыню.

На маё пытанне, як суддзя абласнога суда можа не ведаць такія рэчы -- ён прамаўчаў», - працягвае праваабаронца.

Нагадаем, што Сяржук Нягацін быў затрыманы на Быхаўскім рынку падчас распаўсюду выдання ў красавіку бягучага года. Ён быў дастаўлены ў пастарунак супрацоўнікамі спецназа. У пастарунку ў яго канфіскавалі 80 асобнікаў выдання. Праз тыдзень міліцыянт з пастарунку патэлефанаваў актывісту і прапанаваў прыйсці, каб забраць свае газеты. Як толькі Сяржук з'явіўся ў пастарунку, на яго склалі адміністрацыйны пратакол і адвезлі ў суд. Суд прыгаварыў яго да штрафу ў памеры трох мільёнаў рублёў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international