Сімбірову далі 15 сутак арышту, Бартосіка адпусцілі

2012 2012-05-08T17:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Невядомымі  ў цывільным 8 траўня ў 13 гадзін каля парку Чэлюскінцаў былі затрыманыя барды Ігар Сімбіроў і Зміцер Бартосік.  Іх гвалтам зацягнулі ў аўтамабіль "Мерсэдэс" чорнага колеру. 

Як пасьпеў паведаміць  па тэлефоне Сімбіроў, яго вязуць у суд Менскага раёна і г. Заслаўя. Магчыма, суддзя Аляксей Мініч прыняў рашэньне працягнуць разгляд адміністратыўнай справы, якая была перанесеная на 18 траўня. Па неправеранай інфармацыі, Зміцера Бартосіка адвезлі ў РУУС Першамайскага раёна Менска.

Планавалася, што затрыманыя барды прымуць удзел у запісе праграмы на Радыё "Свабода".

Нагадаем, 6 траўня вечарам Ігар Сімбіроў разам з бардам Зміцерам Бартосікам і 12 слухачамі былі затрыманыя на станцыі “Зялёнае”  пасьля канцэрту на вольным паветры. У аддзяленьні міліцыі ў Ждановічах на Сімбірова склалі адміністратыўны пратакол. Яго звінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі пры затрыманьні, у тым, што ён лаяўся і размахваў рукамі.

7 траўня распачаўся суд, аднак па прычыне дадатковага выкліку сведак суддзя перанес паседжаньне на 18 траўня.

Змітра Бартосіка выпусцілі з пастарунку.

17-20. Ігара Сімбірова пакаралі арыштам у 15 сутак. Сведкамі на працэсе выступалі міліцыянты Леонаў, Бурак, Казлоў і Лапцэвіч. У сваіх паказаннях яны супярэчылі адзін адному і рапартам аб затрыманні. Ігар Сімбіроў мае намер абскарджваць прысуд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international