Штраф і абвінавачанне ў хуліганстве - за прагляд сайта "Хартыі-97"

2012 2012-05-08T12:51:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hartyja97.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўніка інтэрнэт праекта "Электронны Віцебск" Дзяніса Кудрына затрымалі у памяшканні пункта калектыўнага карыстання інтэрнэтам на мінскім чыгуначным вакзале.

На сайце e-vitebsk.by/ хлопец распавёў, як усё здарылася:  "Жанчына, якая прымала ў мяне аплату за карыстанне інтэрнэтам і запісвала мае пашпартныя дадзеныя, проста падышла да мяне і сказала: "Зачыніце, калі ласка, сайт". Я, натуральна, пацікавіўся, чаму мушу гэта рабіць. Адказу я так і не атрымаў. Яна выйшла і літаральна праз 5 хвілін вярнулася з супрацоўнікам міліцыі, які ў каршэнь выштурхаў мяне з інтэрнэт-клубу, заявіўшы мне, што я лаяўся матам і абражаў супрацоўніка міліцыі. Мяне зацягнулі ў нейкі пакой на першым паверсе і супрацоўнік міліцыі  пачаў мяне збіваць. Пазней мне паведамілі, што калі яшчэ раз убачаць у інтэрнэт-клубе на чыгуначным вакзале, то будзе вельмі-вельмі дрэнна. Плюс да гэтага ўсяго я атрымаў штраф 5 базавых велічынь. Вось у якой краіне мы жывем, што нельга нават пачытаць навіны!"

"Нарэшце я зразумеў, у якой краіне я жыву", --так Дзяніс адкаментаваў здарэнне ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте".

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international