Зміцер Дашкевіч стаў першым лаўрэатам моладзевай Прэміі Свабоды

2012 2012-05-08T11:33:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Лідэр міжнароднай моладзевай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Зміцер Дашкевіч стаў першым лаўрэатам Прэміі Свабоды, заснаванай моладзевай арганізацыяй Еўрапейскай народнай партыі (YEPP) у 2012 годзе. Пра гэта БелаПАН паведаміла намеснік старшыні арганізацыі Анастасія Палажанка.

Паводле яе слоў, кіраўніцтва YEPP прыслала ліст, у якім паведаміла, што Зміцер Дашкевіч вядомы як старшыня "Маладога фронту", які з'яўляецца сябрам YEPP, і як арганізатар і ўдзельнік шматлікіх вулічных акцый. У лісце зазначаецца, што за арганізацыю і ўдзел у акцыях пратэсту Дашкевіч быў прыгавораны да шматлікіх адміністрацыйных арыштаў і да крымінальных пераследаў "дзеля адстойвання ўласных перакананняў".

"Мы з захапленнем назіралі за вашай барацьбой за свабоду ў вашай краіне, і нашы сэрцы з вамі ў гэтыя цяжкія часы. YEPP актыўна займаецца пытаннем свабоды ў Беларусі, мы бярэм удзел у кампаніях па рассылцы паштовак і міжнародных пратэстах. Мы спадзяемся, што, узнагародзіўшы вас нашай першай Прэміяй Свабоды, мы паглыбім наш удзел у вашай справе", — гаворыцца ў паведамленні.

Зміцер Дашкевіч разам з актывістам "Маладога фронту" Эдуардам Лобавым быў затрыманы ў Мінску за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года. Гэтае затрыманне прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні выбараў. Маладыя людзі былі прызнаны вінаватымі ў збіванні двух мінчан. 24 сакавіка 2011 года суд прыгаварыў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У верасні Дашкевічу прапанавалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

Моладзь Еўрапейскай народнай партыі (Youth of the European People's Party) — маладзёжная арганізацыя Еўрапейскай народнай партыі, якая аб'ядноўвае больш за 51 хрысціянска-дэмакратычную маладзёжную арганізацыю больш чым у 35 краінах Еўропы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international