Павал Красоўскі пакуль яшчэ знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня
13.10.2006.
Допыт Паўла Красоўскага працягваецца. Сёньня працэдура праходзіць больш спакойна, чым мінулыя дні. Адвакат Павал Сапелка мае надзею, што допыты хутка скончацца. Сёньня абаронца наведаў жодзінскага моладзевага актывіста ў віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня.Павад Сапелка расказаў Радыё Свабода, што хлопец трымаецца на допытах цьвёрда і абвяргае ўсе падазрэньні, прад’яўленыя сьледзтвам:
- Настрой бадзёры. Павал упэўнены ў тым, што ўсё будзе ў парадку. Потым я наведаў яго ў ізалятары: камера як камера, зь ім сядзяць яшчэ два чалавекі, адзін з іх раней судзімы. Усё як у турме!
Заўтра адведаць Паўла Красоўскага ў ізалятары часовага ўтрыманьня мяркуе другі ягоны абаронца, Вячаслаў Праскаловіч. Адвакаты кансультуюць затрыманага па ўсіх справах, у якіх ён падазраецца –
Нагадаем, Паўла Красоўскага трымаюць пад вартай паводле падазрэньняў, высунутых Рэспубліканскай пракуратурай – гэта датычнасьць да леташніх выбухаў у Віцебску, а таксама згвалтаваньні і забойствы няпоўнагадовых дзяўчат, якія заставаліся нераскрытымі з 1999 году. Усё гэта асабліва цяжкія здачынствы, за якія Крымінальны кодэкс прадугледжвае пажыцьцёвае зьняволеньне або нават сьмяротнае пакараньне. Пакуль ніводнага падазрэньня з Паўла Красоўскага не зьнялі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








