Хрысціянскіх дэмакратаў з Галандыі не ўпусцілі ў Беларусь

2012 2012-05-08T10:00:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У межах супрацоўніцтва паміж Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй і хрысціянска-дэмакратычнай партыяй Галандыі (Staatkundig Gereformeerde Partij) у Беларусь планаваўся візіт чатырох галандскіх хрысціянскіх дэмакратаў, якія меліся ўзяць удзел у адукацыйным семінары.

 У амбасадзе Беларусі ў Нідэрландах ім візы выдалі. Але праз дзве гадзіны пасля таго, як ім вярнулі пашпарты, актывістам патэлефанавалі з беларускай амбасады і паведамілі, што іміграцыйная служба Беларусі анулявала іх візы.

 "Гэта забарона сведчыць аб панічным страху ўладаў перад усімі арганізацыямі Беларусі, якія заклікаюць да кампаніі байкоту. Яна працягвае ператвараць Беларусь у зачыненае гета ў самым цэнтры Еўропы. Дадзеная забарона сведчыць, што ўлады не збіраюцца ніякім чынам ісці на паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і на правядзенне свабодных выбараў", - адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international