Суд у Брэсце не задаволіў скаргу наконт забароны пікету

2012 2012-05-07T18:42:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-dzenisenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 мая суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Алег Міранюк адхіліў скаргу сябра Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Аляксандра Дзенісенкі (на здымку – другі злева) на дзеянні намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вячаслава Хафізава.

Рашэннем гэтага чыноўніка актывісту апазіцыйнай партыі было адмоўлена ў правядзенні адзіночнага пікету 17 сакавіка на стадыёне “Лакаматыў“. Падчас акцыі Дзенісенка збіраўся прыцягуць увагу да праблемы недаступнасці жылля для многіх грамадзян краіны ў сувязі з высокімі коштамі на яго і рабаўніцкімі працэнтамі для атрымання крэдыту.

Як патлумачыў аўтар скаргі, рашэнне Брэсцкага гарвыканкама №1210, якое ўскладае на заяўніка (калі мерапрыемства праходзіць без удзелу органаў улады) заключэнне дамоваў з аддзеламі ўнутраных спраў, установай аховы здароўя і камунальным унітарным прадпрыемствам “Камунальнік” і аплату іх паслуг, фактычна абмяжоўвае права на свабоду выказвання свайго меркавання і свабоду правядзення масавых мерапрыемстваў.

Таму, звяртаючыся ў суд Аляксандр Дзенсіенка прасіў прызнаць адмову намесніка старышні гарвыканкама Хафізава неправамернай, бо яна парушае яго права на свабоду выказвання свайго меркавання і права на мірныя сходы, гарантаваныя арт.33 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Аднак суд адмовіў заяўніку на той падставе, што нават пры правядзенні адзіночнага пікету ён мусіў заключыць дамовы з гарадскім службамі. Аляксандр Дзенісенка мае намер абскардзіць дадзенае рашэнне ў абласным судзе.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international