Бабруйск: Анатоль Санаценка атрымаў адпіску на скаргу

2012 2012-05-07T14:28:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sanacenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Санаценка.

Анатоль Санаценка.

Рэдактар газеты “Бабруйскі кур’ер” Анатоль Санаценка атрымаў афіцыйны адказ на сваю скаргу за подпісам намесніка галоўнага гарадскога падаткавіка. Нагадаем, у пачатку красавіка журналіста выклікала падаткавы інспектар Галіна Танвірава, нібыта па справе. Але замест яе з Санаценкай размаўлялі супрацоўнікі КДБ.  

Пасля гэтага выпадка Анатоль Санаценка напісаў скаргу ў падаткавую, дзе папрасіў патлумачыць яму прысутнасць кдбшнікаў на сустрэчы з інспектарам. Таксама рэдактар “БК” настойваў на замене Галіны Танвіравай і звяртаў увагу на тое, што падткавікі з-за візіта спецслужбоўцаў пакінулі свае працоўныя месцы больш чым на дзве гадзіны, што забараняецца Працоўным кодэксам.

Намеснік начальніка інспекцыі Юры Тарабуеў папросту праігнараваў у сваім адказе эпізод з супрацоўнікамі КДБ. Ён толькі напісаў, што Санаценку запрасілі ў падаткавую, каб паразмаўляць наконт ліквідацыі “Рэкламнага кур’ера”, і што ў сваіх дзеяннях інспектары кіраваліся выключна існуючымі законамі.

-Юры Тарабуеў параіў мне напрыканцы ліста звяртацца, калі з чымсьці нязгодны, у вышэйстаячыя інстанцыі, і я скарыстаюся яго прапановай, - кажа Анатоль Санаценка. -- Буду абскарджваць дзеянні падаткавікоў у абласной інспекцыі. У прынцыпе, я быў маральна гатовы да такой адпіскі, але ўсё роўна здзіўляюся, у якой усё ж дзіўнай я краіне жыву, у якім маразме. Мала таго, што Тарабуеў ні слова пра эпізод з КДБ не сказаў, ён яшчэ і праігнараваў маю просьбу замяніць мне інспектара. А я настойваю на тым, што паводзіны Галіны Танвіравай неэтычныя.

Журналіст кажа, што бабруйская падаткавая інспекцыя стала “раялем у кустах”, - менавіта такую ролю ёй адвялі мясцовыя супрацоўнікі КДБ.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international