Суд над Ігарам Сімбіровым працягнецца 18 траўня

2012 2012-05-07T16:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/simbirou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Сімбіроў

Ігар Сімбіроў

Разгляд адміністратыўнай справы актывіста кампаніі “Гавары праўду” Ігара Сімбірова адбудзецца сёньня ў судзе Менскага раёна і г. Заслаўя (вул. Маякаўскага, 119). Ноч ён правёў у РУУСе Менскага раёна.

6 траўня вечарам Ігар Сімбіроў разам з бардам Зміцерам Бартосікам і 12 слухачамі былі затрыманыя на станцыі “Зялёнае”  пасьля канцэрту на вольным паветры. У аддзяленьні міліцыі ў Ждановічах на Сімбірова склалі адміністратыўны пратакол. Яго звінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі пры затрыманьні, у тым, што ён лаяўся і размахваў рукамі. Пазней стала вядома, што яго адвезлі ў Менск.

Ігар Сімбіроў 6 траўня выйшаў на волю пасля 10 сутак адміністратыўнага арышту. 26 красавіка ён прыехаў з Асіповічаў у сталіцу на "Чарнобыльскі шлях", але быў затрыманы і асуджаны за "дробнае хуліганства".

*  *  *

11-00. Да гэтага часу Ігара Сімбірова ў суд не прывезьлі.

14-00. Справу Сімбірова будзе разглядаць суддзя Аляксей Мініч. Ігара прывезлі ў суд.

14-50. У якасьці сведкі выступае Зміцер Бартосік.

14-55.  Ігар Сімбіроў заявіў, што на яго ўзьведзены паклёп. Ён патрабуе дапытаць міліцыянтаў, якія затрымлівалі яго ў лесе. Судзьдзя па хадайніцтву Сімбірова загадаў выклікаць міліцыянтаў, якія яго затрымлівалі. Абвешчаны перапынак.

15-00. На судзе Сімбіроў абвесціў, што пачынае бестэрміновую галадоўку, аж да летальнага зыходу.

17-30. У працэсе абвешчаны перапынак да 18 траўня. Ігара Сімбірова адпусцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international