viasna on patreon

Каля Ждановічаў затрымалі 13 удзельнікаў пікніка

2012 2012-05-06T20:57:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 удзельнікаў нефармальнага пікніка затрымаў нарад міліцыі каля пасёлка Ждановічы Менскага раёну (станцыя "Зялёнае"). Сярод затрыманых – барды Зміцер Бартосік і Ігар Сімбіроў, якіх запрасілі выступіць са сваімі песнямі. Прычына затрымання невядомая.

Агулам у пікніку прымалі ўдзел 15 чалавек. Каля 18-й гадзіны нечакана з’явіўся ўзмоцнены нарад міліцыі і затрымаў 13 чалавек. Усіх затрыманых даставілі ў міліцэйскі пастарунак у Ждановічах. Міліцыянты прымусова праводзяць дактыласкапію і запіс затрыманых на відэа.

Усе затрыманыя былі вызваленыя прыкладна ў 21 гадзіну. Каля 22 гадзінаў на Ігара Сімбірова склалі адміністратыўны пратакол. Яго звінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі пры затрыманьні, у тым, што ён лаяўся і размахваў рукамі. Пазней стала вядома, што яго адвезлі ў Менск.

Ігар Сімбіроў 6 траўня выйшаў на волю пасля 10 сутак адміністратыўнага арышту. 26 красавіка ён прыехаў з Асіповічаў у сталіцу на "Чарнобыльскі шлях", але быў затрыманы і асуджаны за "дробнае хуліганства".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства