Павел Севярынец аддаў “вясноўскія” кніжкі на захаванне да вызвалення

2012 2012-05-06T01:12:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fotaalbom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Бярозаўскія актывісты ў чарговы свой прыезд да палівязня Паўла Севярынца акрамя перадачы з пачастункамі прывезлі кнігі, выдадзеныя да 16-годдзя Праваабарончага цэнтра “Вясна” -- фотаальбом “За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча- 2010” і “Наша вясна. Гісторыя ў асобах”.

  Павел азнаёміўся з выданнямі, застаўся вельмі задаволены такімі падарункамі, але са шкадаваннем сказаў: “З сабой узяць не магу, не прапусцяць, а яшчэ горш -  адбяруць”. І папрасіў адну з гасцей: “Няхай паляжаць у вас да майго вызвалення, абавязкова забяру!”

   Сустаршыяня аргкамітэта па стварэнню БХД Павел Севярынец атрымаў 3 гады “хіміі” за ўдзел у Плошчы -2010. Адбывае пакаранне ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін на Пружаншчыне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international